зава́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зава́ліна зава́ліны
Р. зава́ліны зава́лін
Д. зава́ліне зава́лінам
В. зава́ліну зава́ліны
Т. зава́лінай
зава́лінаю
зава́лінамі
М. зава́ліне зава́лінах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зава́ліна, ‑ы, ж.

Абл. Прызба. Хто на заваліну ўсеўся, Хто проста апёрся на плот. В. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Завалі́на ’гультай, абібок’ (Сцяц.). Геаграфія (зэльв.) і на піск указваюць на польск. паходжанне, дзе zawałina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’; параўн. zawalidroga ’той, хто перашкаджае, гультай, абібок’, якое ўказвае на шлях семантычнай змены ў польск.

Зава́ліна, зугва́ліна, загава́ліна, зуга́ліна ’прызба’ (Мат. Гом.). Рус. зава́лина ’насып вакол хаты для ўцяплення’, цвяр., пск. ’лаўка на вуліцы каля варот’, валаг. ’зямля, пакінутая з-за нязручнасці карыстання ці бясплоднасці’, калуж., бранск., смал. загвалина, заговалина, заговальня ’прызба’, укр. уст. зава́лина ’руіна’, польск. zawalina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’, дыял. zawalnia ’насып вакол хаты ў выглядзе лаўкі’. Ст.-рус. пск. завалина ’прызба’ (XV ст.). Утворана на базе дзеяслова валіць1 (гл.), заваліць з суфіксам ‑іна (параўн. абва́ліна ’высокі бераг, дзе можа абвальвацца’), відаць, яшчэ ў ст.-рус. час. Формы загаваліна, зугваліна, зугаліна адлюстроўваюць, відаць, экспрэсіўны элемент (прэфікс?) ‑г‑, ‑го‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)