забялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Скрозь пакрыць белай фарбай.

З. плямы на сцяне.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай.

З. булён.

|| незак. забе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. забе́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і забе́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забялю́ забе́лім
2-я ас. забе́ліш забе́ліце
3-я ас. забе́ліць забе́ляць
Прошлы час
м. забялі́ў забялі́лі
ж. забялі́ла
н. забялі́ла
Загадны лад
2-я ас. забялі́ забялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час забялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забялі́ць сов.

1. забели́ть;

з. сцяну́ — забели́ть сте́ну;

2. кул. (сметаной, молоком) забели́ть; запра́вить; сдо́брить;

з. боршч — забели́ть (запра́вить, сдо́брить) борщ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

1. Зрабіць белым, пакрыўшы бяліламі, мелам і пад. Забяліць цёмныя палосы. // Зрабіць белым, пакрыўшы сабой. Першая пароша забяліла прасторы. Сабаленка.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай. Забяліць булён. □ — Капуста посная. Пачакай, я смятанаю забялю ды малака прынясу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забе́лка гл. забяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́льванне гл. забяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́льваць гл. забяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забели́ть сов. забялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засіві́ць, -сіўлю́, -сіві́ш, -сіві́ць; -сіўлены; зак., што (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

З. крупнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)