забракава́ць гл. бракаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забракава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забраку́ю забраку́ем
2-я ас. забраку́еш забраку́еце
3-я ас. забраку́е забраку́юць
Прошлы час
м. забракава́ў забракава́лі
ж. забракава́ла
н. забракава́ла
Загадны лад
2-я ас. забраку́й забраку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час забракава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забракава́ць сов. забракова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Прызнаць непрыгодным, недабраякасным. Забракаваць праект. □ Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. — Ну, а калі ў армію не возьмуць? — Як гэта не возьмуць? — здзівіўся Сцяпан. — Ну, забракуюць. Па здароўю. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., каго-што.

1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным.

Б. тавар.

2. безас. Быць у недастатковай колькасці; не хапаць.

Бракуе ведаў.

|| зак. забракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 1 знач.).

|| наз. бракава́нне, -я, н. (да 1 знач.) і брако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. брако́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забракова́ть сов. забракава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забракаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забракава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забракаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Забракаваць усё, многае. Пабракаваць усе дэталі. Пабракаваць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забалатава́ць

‘не выбраць каго-небудзь, забракаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забалату́ю забалату́ем
2-я ас. забалату́еш забалату́еце
3-я ас. забалату́е забалату́юць
Прошлы час
м. забалатава́ў забалатава́лі
ж. забалатава́ла
н. забалатава́ла
Загадны лад
2-я ас. забалату́й забалату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час забалатава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)