забагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць багатым; разбагацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забагаце́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забагаце́ю забагаце́ем
2-я ас. забагаце́еш забагаце́еце
3-я ас. забагаце́е забагаце́юць
Прошлы час
м. забагаце́ў забагаце́лі
ж. забагаце́ла
н. забагаце́ла
Загадны лад
2-я ас. забагаце́й забагаце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час забагаце́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забагаце́ць сов., разг. разбогате́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць багатым; разбагацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Старанна, настойліва працаваць, займацца чым‑н.; карпець. [Кірыл] збіраўся забагацець, выбіраючыся на гэты хутар .. Думаў, што яго працавітыя рукі ды здароўе зробяць тут залатое дно. Аж от пятнаццаць год ужо, як гарбее тут, а спадзяванні і асталіся спадзяваннямі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)