Жэ́гіні, жэ́гі, іжэ́гіні, жэйгіні, жагіны ’прыстасаванне для сушкі снапоў і г. д.’ (брасл., дрысен., шаркоўшч., міёр., ДАБМ, к. 234, каментарыі 789). З літ. žaginỹs, дыял. žẽginis, žagỹs, žaiginỹs ’тс’ (лат. žeginis < літ.). Маркунас–Відугірыс, Liet. kalb. klaus., 8, 233; Урбуціс, Baltistica, V (1), 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іжэ́гіні ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ (ДАБМ, 789). І‑ пратэтычнае. Гл. жэгіні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жагі́ні, жэґе́ні, жэґі́ні, жэґя́ні, жа́ґлі (з выбухным ґ) ’азярод’. З žaginiaĩ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.; Урбуціс, Baltistica, V (1), 59; Лаўчутэ, Сл. балт., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)