жыцця... (гл. жыцце...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «жыцце...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб, жыццярадасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыцце... (а таксама жыцця...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову жыццё, напрыклад: жыццеадчуванне, жыццеразуменне, жыццесцвярджальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыцце... (а таксама жыцця...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да жыцця, напр.: жыцценебяспечны, жыццеўстойлівасць, жыццеўладкаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыцця... (гл. жыцце...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «жыцце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)