Жыце́ц ’расліна Phleum L.’ (Нас.). Рус. жите́ц ’Bromus secalinus L’, укр. житець ’Bromus mollis L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыта з суфіксам ‑ец (< ‑ьць): житьць > жыцец на метанімічнай падставе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аржа́нец м., бот. жы́цец, род. жы́тцу м., цімафе́еўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяжоўка ’цімафееўка, жыцец, Phleum pratense L.’ (Інстр.), межавая трава ’тс’ (маг., Кіс.). Узнікла ў выніку намінацыі словазлучэння накшталт апошняга (гл.). Да мяжи (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржаве́ц ’ржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр. ржане́цьжыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус. цвяр. ржане́ц ’тс’, алан. ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́2 ’жыта’. Параўн. таксама рус. перм. ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымо́тка ‘цімафееўка, жыцец, РЫейт pratense L.’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тимо́тка, ти́мка ‘тс’, запазычаны з польск. tymotka ‘тс’; апошняе, а таксама чэш. týmotka, timotejka, славац. timotejka, балг. тимоте́йка, бел. цімафееўка, укр. тимофі́ївка, рус. тимофеевка, у тым ліку і ням. Timotheugras, англ. Timothygras, узыходзяць да імя амерыканскага земляроба 2‑й паловы XVIII ст. Тыматэя Гансена (Timotheus Hansen), які абгрунтаваў цудоўныя кармавыя якасці гэтай расліны і першы пачаў яе вырошчваць (Махэк, Jména, 224; ЕСУМ, 5, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)