Жыраво́ ’дрыгва’ (Сцяшк. МГ). Паводле Талстога (Геогр., 187), верагодна ад жыр (параўн. рус. жирная грязь); іншыя супастаўленні Талстога са словамі сало, маслявина не абавязкова маюць дачыненне, паколькі бел. жыр звычайна абазначае кармленне, а не тлушч. Гл. яшчэ жырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)