жучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. жук.

2. Тэхнічнае прыстасаванне для праслухоўвання (разм.).

3. Самаробная электрычная пробка (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жучо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жучо́к жучкі́
Р. жучка́ жучко́ў
Д. жучку́ жучка́м
В. жучо́к жучкі́
Т. жучко́м жучка́мі
М. жучку́ жучка́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жучо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жучо́к жучкі́
Р. жучка́ жучко́ў
Д. жучку́ жучка́м
В. жучка́ жучко́ў
Т. жучко́м жучка́мі
М. жучку́ жучка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жучо́к, -чка́ м.

1. уменьш. жучо́к;

2. разг. (в электросети) жучо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жучо́к

1. уменьш. жучо́к, -чка́ м.;

2. зоол., разг. ша́шаль, -лю м.;

3. (в электросети) разг. жучо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жучо́к, ‑чка, м.

Памянш. да жук (у 1 знач.); невялікі жук. Жучкі і конікі трашчалі І ў стройны звон свой зык злівалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

Майскі ж.

2. перан. Пра хітрага пранырлівага чалавека (разм., неадабр.).

|| памянш. жучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жучо́к ’шпілька для валасоў’ (валож., Жд.). Сем. перанос памянш. жучо́к (гл. жук1) паводле функцыі: захватвае валасы, як лапкі жука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

семяе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Жучок, які пашкоджвае насенне (раслін). Канюшынны семяед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчытано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑носак; ж.

Шкоднік раслін — жучок сямейства лістаедаў са шчытападобным покрывам на целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)