журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; маркоціцца, сумаваць па кім-, чым-н.

Не журыся, сынку.

Ж. па маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. журу́ся жу́рымся
2-я ас. жу́рышся жу́рыцеся
3-я ас. жу́рыцца жу́рацца
Прошлы час
м. журы́ўся журы́ліся
ж. журы́лася
н. журы́лася
Загадны лад
2-я ас. журы́ся журы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час жу́рачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

журы́цца несов. грусти́ть, печа́литься, кручи́ниться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Журы́цца ’сумаваць’, журы́ць ’дакараць’, журлівы. Рус. жури́ть, дыял. жури́ться ’тс’, укр. жури́ти ’выклікаць сум’, рэдк. ’дакараць’, жури́тися ’сумаваць’, журли́вий, ст.-польск. żurzyć się ’гневацца, злавацца’, польск. дыял. żurzyć się ’спрачацца’, чэш. žúřit ’гневацца, сварыцца’, славац. žuriť ’сварыцца, дакараць’, н.-луж. žuriś ’рабіцца злым’, žuriś se ’кіснуць, злавацца, гневацца’, славен. žúriti1 ’застаўляць’, žúriti se ’паспяшаць, старацца’, žúriti2 ’ачышчаць ад скуры’, серб.-харв. жу́рити ’падганяць’. Ст.-рус. журити ’дакараць’ (з 1673 г.). Фасмер (2, 68), Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1970, 3, 145) прымаюць думку Развадоўскага (Wybór, 2, 172) пра сувязь журыцца з серб.-харв. гу́рати ’пхаць’, славен. gúrati ’напружваць, мучыць’. Развадоўскі лічыць роднасным гоц. gáurjan ’рабіць смутным’ і ўзводзіць да і.-е. *geur‑. Магчыма лічыць, што гэта той жа корань, што ў слове жураць ’тлець’ (гл.). Сувязь ’гаварыць’ — ’гарэць’ вядомая і для іншых выпадкаў, а Краўчук (Зб. Крапіве, 195–196) адзначыў яе для пары балг. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’, укр. жевріти ’тлець’, якая суадносіцца па кораню з журыццажураць. Журыць азначала першапачаткова моўную дзейнасць, а сувязь ’гарэць — паліць — пячы’ з ’дакараць’ — ’сумаваць’ адлюстроўваецца і ў іншых выпадках. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 76–78; Непакупны, Балтійскі родичі слов’ян, 1979, 100–101. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 68; Праабражэнскі, 1, 238–239; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Младэнаў, ГСУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марко́ціцца, -ко́чуся, -ко́цішся, -ко́ціцца; незак.

Сумаваць, тужыць, журыцца.

|| зак. замарко́ціцца, -ко́чуся, -ко́цішся, -ко́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажуры́цца, -уру́ся, -у́рышся, -у́рыцца; зак. (разм.).

Засумаваць, замаркоціцца; пачаць журыцца.

Зажурыўся хлопец па доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жури́ться обл. журы́цца, марко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уныва́ть несов. сумава́ць, журы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажуры́цца, ‑журуся, ‑журышся, ‑журыцца; зак.

Журыцца некаторы час. Прывяла.. [Агрыпіну] на могілкі буфетчыца Юля. Прывяла і, заплакаўшы, пакінула адну. Няхай пажурыцца.. на адзіноце, не трэба перашкаджаць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)