жураві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жураві́на жураві́ны
Р. жураві́ны жураві́н
Д. жураві́не жураві́нам
В. жураві́ну жураві́ны
Т. жураві́най
жураві́наю
жураві́намі
М. жураві́не жураві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жураві́на ж. (одна ягода клюквы) клю́квина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жураві́на, ‑ы, ж.

Адна ягада журавін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жураві́на, журавіны ’ягада Oxycoccus’ (ТСБМ), жураўлі́ны (Сл. паўн.-зах.; гродз., Нар. лекс., 42, 158), журахлэны (камян., Бел. мова і літ. у ВНУ, 1971, с. 203). Рус. дыял. журави́на, журави́ны, журави́ка, журавли́на, укр. журави́на, журавли́на, польск. żurawina, żurachwina, памор. žuraina, žurainə ’тс’, н.-луж. žorawina, žorawaжуравіна’. Ст.-рус. журавина ’тс’. Лат. dzērvene ’журавіны’. Параўн. англ. cran berry ’тс’, ням. дыял. Kronsbeere, Kranzbeere (пры англ. crane, ням. Kranich ’журавель’). Янкоўскі (Бел. мова₃, 230–231) тлумачыць журавіны як ягады на імшыстых балотах, дзе вадзіліся журавы, жураўліныя ягады, з чым трэба згадзіцца. Фасмер, 2, 67; Брукнер, 666. Слова мае паўн.-слав. характар. Памор. знач. žuraina ’шчаўе’ ўказвае на разуменне слова ў сувязі са смакам і са словам žur ’жур’ і ’шчаўе’. Параўн. яшчэ чэш. žíravina (< žuravina) ’едкі матэрыял’. Аб невыключанасці такой версіі гл. Супрун, Бюлетин за съпост. изследване…, 1976, 5, 78–79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жураві́ны, -ві́н, адз. журавіна, -ы, ж.

Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. жураві́навы, -ая, -ае і жураві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клю́ква бот. жураві́ны, -ві́н, ед. жураві́на, -ны ж.;

разве́систая клю́ква шутл. ≅ на вярбе́ гру́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жураві́ны, ‑він; адз. журавіна, ‑ы, ж.

1. Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах.

2. зб. Чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жур ’негусты аўсяны кісель’ (ТСБМ), журы́ха ’тс’, журэнька ’ўха’ (Касп.), жур ’назвы розных рэдкіх страў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал., пск., цвяр. жур ’тс’, укр. жур ’тс’ (Жэлях.), польск. żur ’суп на аўсянай ці жытняй заквасцы або такая закваска’, серб.-луж. žur ’кіслае цеста, квас’, чэш. дыял. žur ’гразь, асадак’ < ’кісель’ (Махэк), славен. žȗr ’сыроватка’. Ст.-рус. журъ ’рэдкая страва’ (з XVI ст.). Паводле Брукнера, 669, Більфельдта, Die deutsche Lehnwörter im Obersorbischen, Leipzig, 1933, 297; Махэка₂, 731; Трубачова, Slavia, XXIX, 1960, с. 16, зах.-слав. < с.-в.-ням. sûr ’кіслае цеста’ (суч. ням. sauer ’кіслы’). Лідэн (IF, 19, 344), Бернекер (IF, 10, 156) прымаюць слав. паходжанне, да гэтага асцярожна схіляецца Фасмер, 2, 67. Супрун (Бюлетин за съпоставително изеледване на българския език с други езици, 1976, 5, 78–79) звяртае ўвагу, з аднаго боку, на наяўнасць у н.-луж. (паводле Мукі) у словах гэтага кораня паралельна са значэннем ’кіслаты’ значэння ’цяжкасці’, напр., žuriś se ’скісаць; гневацца’ і г. д., а з другога боку, на наяўнасць слоў са значэннем ’едкі’ ў чэш. мове на базе кораня žír < *žur‑ і слова журавіна ’кіслая ягада’. Магчыма, хаця і не абавязкова, што ў некаторых слав. семантычных адгалінаваннях слова жур адбываецца семантычнае ўзаемадзеянне запазычанага і слав. кораня. Для параўнання Фасмер прыводзіць нарв. køur ’вязкая сырная маса’, kjōre ’сыр у першай стадыі, калі малако яшчэ не закіпела’. Параўн. журэць, журыцца. Калекцыю дыял. значэнняў дае Козыраў, Очерки по сравнительно-исторической лексикологии русского і белорусского языков, 1970, с. 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)