жу́льніцтва, -а, н.

Занятак жуліка; ашуканства, махлярства.

|| прым. жу́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́льніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жу́льніцтва жу́льніцтвы
Р. жу́льніцтва жу́льніцтваў
Д. жу́льніцтву жу́льніцтвам
В. жу́льніцтва жу́льніцтвы
Т. жу́льніцтвам жу́льніцтвамі
М. жу́льніцтве жу́льніцтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жу́льніцтва ср. жу́льничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жу́льніцтва, ‑а, н.

Занятак, паводзіны жуліка; махлярства, ашуканства. Пан пагаліўся на добры кавалак зямлі і адсудзіў яго нейкім жульніцтвам. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахра́йства, -а, н.

Учынкі шахрая; жульніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашука́нства, -а, н.

Падман, жульніцтва, махлярства, несумленны ўчынак з карыслівай мэтай.

А. ў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́льничество жу́льніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

машэ́нства, ‑а, н.

Несумленны ўчынак, жульніцтва, ашуканства, махлярства. І калі на справу паглядзець сур’ёзна, то тут і машэнства няма ніякага. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахра́йства, ‑а, н.

Учынкі шахрая; жульніцтва. [Курловіч] сам заўважыў за Дзялендзікам шахрайства. Нічога не скажаш, ёсць у яго такая спекулянцкая прывычка. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаромы́жничество шахра́йства, -ва ср., ашука́нства, -ва ср., жу́льніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)