дон, нескл., м.

Слова, якое далучаецца да мужчынскіх імён іспанскіх дваран і знаці. Дон Жуан. Дон Кіхот. Дон Педра.

[Ісп. don.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Донжуа́н ’донжуан’ (БРС). Рус. донжуа́н, укр. донжуа́н ’тс’. Ад уласнага імя Дон Жуан (Дон Хуан). Літаратурны герой, уведзены ў іспанскую літаратуру Цірса дэ Маліна (Tirso de Molina), ’бессаромны спакуснік’. Гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 3. Leipzig, 1972, с. 656a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)