жму́ркі, -рак.
Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.
◊
Гуляць у жмуркі — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жму́ркі
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
жму́ркі |
| Р. |
жму́рак |
| Д. |
жму́ркам |
| В. |
жму́ркі |
| Т. |
жму́ркамі |
| М. |
жму́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
жму́ркі, -рак ед. нет жму́рки;
◊ гуля́ць у ж. — игра́ть в жму́рки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жму́ркі, ‑рак; адз. няма.
Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.
•••
Гуляць у жмуркі гл. гуляць.
Хоць у жмуркі гуляй гл. гуляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жму́ркі ’назва гульні’ (ТСБМ; гродз., Нар. словаўтв., 256), жму́ркі, зму́ркі ’частаванне на другі, трэці дзень пасля хрэсьбін’ (пухав., бярэз., Жд.). Рус. жму́рки ’назва гульні’, смал. ’нябожчыкі’, укр. жму́рки ’(назва гульні’, польск. żmurki ’тс’, чэш. žmukaná, уст. žmukačka ’тс’, славац. žmúračka, уст. разм. žmurky, серб.-харв. жму́рка, жму́ра, жми́ра ’назва гульні’. Відаць, яшчэ прасл. аддзеяслоўны назоўнік (гл. жмурыць) з суфіксам ‑ък‑, аформлены па мн. л.; на старажытнасць можа ўказваць не толькі агульнаслав. пашырэнне, але і выкарыстанне ў якасці назвы абраду, хаця і гульня можа адносіцца да старажытных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жму́рки жму́ркі, -рак ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Кукшу́т ’жмуркі (назва гульні)’. Параўн. літ. kukti ’згінацца’ (Сл. паўн.-зах., 2, 563). Параўн. яшчэ літ. kukštuoti ’хутаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апана́с, пана́с ’гульня ў жмуркі’, ’той, хто жмурыць’ (Нас.). Укр. панас ’тс’. Сучасная асацыяцыя з уласным імем, магчыма, другасная. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр. киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск. kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Куліку́шкі ’гульня ў жмуркі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нік. Очерки, Рам.). «Кулюкушки ничем не отличаются от всесветных пряток. Один «кулюкуиць», остальные «аукаютця» (Оч. В. Б. 1897, 26). Рус. кулики ’тс’, польск. kulik ’поезд ражаных падчас масленіцы’. Параўн. таксама лат. kulnieks ’ражаны́ (Фасмер, 2, 411).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)