Жыць. Рус. жить, укр. жи́ти, польск. żyć ’жыць’, в.-луж. žić ’загойвацца’, уст. ’жыць’, н.-луж. žyś ’загойвацца, цешыцца’, чэш. žiti ’жыць’, славац. žiť ’тс’, славен. žiti ’жыць’, серб.-харв. уст. жи̏ти ’жыць’, балг. дыял. жѝя ’жыць’, макед. (у складаных словах) жи‑ ’жыць’. Ст.-слав. жити ’жыць, ажыўляць, карыстацца з чагосьці’, ст.-рус. жити ’жыць’, ’быць’, ’адбывацца’, ’загойвацца’. Літ. gýti ’загойвацца’, лат. dzît ’жыць’, лац. vita ’жыццё’, грэч. βιοτή ’жыццё сродкі для жыцця’. І.‑е. корань *gu̯ei̯‑: *gu̯ī, часта з пашырэннем *‑ụ‑: *gu̯ī̆u̯‑o‑s ’жывы’, gu̯ī̆u̯‑to‑s ’жывот’ (гл.). Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Брукнер, 669; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 549; Траўтман, 76; Покарны, 1, 467.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жытло́ абл. ’жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымець — грамыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)