жеру́ха ж., бот. кусто́ўнік, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кусто́ўнік, -ку м., бот. жеру́ха ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жару́шнік ’расліна Rorippa Scop’ (Кіс., 112). Рус. жеру́шник ’тс’. Параўн. рус., укр. жеру́ха, укр. жерлуха, рус. жерлюха ’расліна Nasturtium R. Br. або Lepidium sativum’, польск. żerucha ’Nasturtium’, чэш. řeřicha, ст.-чэш. žeřucha ’Lepidium; Nasturtium’, славац. žerucha ’Lepidium’. Паводле Махэка, чэш. слова ад кораня жэр‑ці (гл.) у сэнсе ’паліць, мець востры смак’. Даль (1, 536), відаць, дапускаў метатэзу жеруха — рѣжуха. Гэтыя версіі могуць быць дастасаваны і да жару́шнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́жыха крынічная ’буйміна; жыруха; ражуха крынічная’ (Cardamine amara L.)’ (Касп.). Рус. режу́ха, польск. rzeżucha ’буйміна’, чэш. řeřicha ’крэс-салата’, славац. roripa ’жарушнік, (Rorippa)’, літ. rėžiùkas ’кустоўнік’. Даль лічыць, што рус. режуха скажонае жеруха (Даль, 3, 1764), гл. далей жарушнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)