жда́ць

‘чакаць каго-небудзь, чаго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жду́ жджо́м
2-я ас. жджэ́ш жджаце́
3-я ас. жджэ́ жду́ць
Прошлы час
м. жда́ў жда́лі
ж. жда́ла
н. жда́ла
Загадны лад
2-я ас. жджы́ жджы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ждучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ждаць несов., разг., в разн. знач. ждать; ожида́ть;

ж. з надзе́яй — ждать (ожида́ть) с наде́ждой;

што жджэ мяне́ напе́радзе? — что ждёт (ожида́ет) меня́ впереди́?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ждаць, жду, жджэш, жджэ; жджом, жджаце; заг. жджы; незак., каго-чаго і дап.

Тое, што і чакаць. Жджэ кабетка: хоча бачыць Сына дарагога. Колас. [Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ждаць ’чакаць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. ждать ’тс’, укр. ждати ’тс’, польск. дыял. żdać ’тс’, памор. ždac ’тс’, чэш. ždáti ’тс’, славац. уст. ždať ’тс’, балг. жда ’тс’, славен. ždéti ’тс’. Ст.-слав. жьдати. З прасл. *žьdati < і.-е. *gheidh‑ (Покарны, 1, 426–427); параўн. літ. geidžiu, geĩsti ’жадаць’, лат. gàidît ’чакаць’, ст.-прус. gēidi ’чакаюць’, с.-в.-ням. gīt, ням. Geiz ’жаднасць’. Фасмер, 2, 39; Траўтман, 82; Праабражэнскі, 1, 223; Махэк₂, 725; БЕР, 562, Брукнер, 663. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 279) указвае на роднаснасць кораня ждать < *gьdati з коранем год (годить ’чакаць’). Параўн. яшчэ жадаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зажда́цца, ‑ждуся, ‑жджашся, ‑жджэцца; ‑жджомся, ‑жджацеся; зак., каго-чаго.

Разм. Вельмі доўга ждаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Толькі — каб хутчэй дадому, прасіся! Скажы: і так заждаліся, збалеліся душою!.. Брацікі, сястрычкі ждуць не даждуцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыжда́ць ’дажыць да таго часу, пакуль здзейсніцца якое-небудзь жаданне, ажыццявіцца жаданае; дачакацца’ (ТСБМ, Бір. дыс., Вяр.), прыжда́ты, пріжда́цца ’тс’ (Бяльк.; кам., Жыв. НС). Прэфіксальнае ўтварэнне да слаба зафіксаванага ждаць (гл.) < прасл.*žьdati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус. дыял. пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм. жданки ’тс’, укр. жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑тижьда‑н‑ з дапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)