жва́ло зоол. жава́ла, -ла ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жава́ла ср., зоол. жва́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвало ’рот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жава́ла ’першая пара сківіц у ракападобных, мнаганожак, насякомых’ (ТСБМ). Рус. жва́ло ’тс’, серб.-харв. жва̏ло ’сківіцы’, чэш. арг. žválo ’цыгарка’. Відаць, новая тэрміналагічная калька рус. тэрміна ў бел., хаця ўтварэнне тыпу *žьva(d)lo магло існаваць у прасл. са значэннем ’тое, чым жуюць, сківіца’, укр. жувальця ’тс’. Абмежаванасць значэння і пашырэння — у карысць новага бел. утварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)