жаўтля́вы, -ая, -ае.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

|| наз. жаўтля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жаўтля́вы жаўтля́вая жаўтля́вае жаўтля́выя
Р. жаўтля́вага жаўтля́вай
жаўтля́вае
жаўтля́вага жаўтля́вых
Д. жаўтля́ваму жаўтля́вай жаўтля́ваму жаўтля́вым
В. жаўтля́вы (неадуш.)
жаўтля́вага (адуш.)
жаўтля́вую жаўтля́вае жаўтля́выя (неадуш.)
жаўтля́вых (адуш.)
Т. жаўтля́вым жаўтля́вай
жаўтля́ваю
жаўтля́вым жаўтля́вымі
М. жаўтля́вым жаўтля́вай жаўтля́вым жаўтля́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жаўтля́вы с желтизно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаўтля́вы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́ла-жаўтля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́ла-жаўтля́вы бе́ла-жаўтля́вая бе́ла-жаўтля́вае бе́ла-жаўтля́выя
Р. бе́ла-жаўтля́вага бе́ла-жаўтля́вай
бе́ла-жаўтля́вае
бе́ла-жаўтля́вага бе́ла-жаўтля́вых
Д. бе́ла-жаўтля́ваму бе́ла-жаўтля́вай бе́ла-жаўтля́ваму бе́ла-жаўтля́вым
В. бе́ла-жаўтля́вы (неадуш.)
бе́ла-жаўтля́вага (адуш.)
бе́ла-жаўтля́вую бе́ла-жаўтля́вае бе́ла-жаўтля́выя (неадуш.)
бе́ла-жаўтля́вых (адуш.)
Т. бе́ла-жаўтля́вым бе́ла-жаўтля́вай
бе́ла-жаўтля́ваю
бе́ла-жаўтля́вым бе́ла-жаўтля́вымі
М. бе́ла-жаўтля́вым бе́ла-жаўтля́вай бе́ла-жаўтля́вым бе́ла-жаўтля́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бле́дна-жаўтля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бле́дна-жаўтля́вы бле́дна-жаўтля́вая бле́дна-жаўтля́вае бле́дна-жаўтля́выя
Р. бле́дна-жаўтля́вага бле́дна-жаўтля́вай
бле́дна-жаўтля́вае
бле́дна-жаўтля́вага бле́дна-жаўтля́вых
Д. бле́дна-жаўтля́ваму бле́дна-жаўтля́вай бле́дна-жаўтля́ваму бле́дна-жаўтля́вым
В. бле́дна-жаўтля́вы (неадуш.)
бле́дна-жаўтля́вага (адуш.)
бле́дна-жаўтля́вую бле́дна-жаўтля́вае бле́дна-жаўтля́выя (неадуш.)
бле́дна-жаўтля́вых (адуш.)
Т. бле́дна-жаўтля́вым бле́дна-жаўтля́вай
бле́дна-жаўтля́ваю
бле́дна-жаўтля́вым бле́дна-жаўтля́вымі
М. бле́дна-жаўтля́вым бле́дна-жаўтля́вай бле́дна-жаўтля́вым бле́дна-жаўтля́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

васко́вы, -ая, -ае.

1. гл. воск.

2. Колеру, падобнага на воск; жаўтлявы.

В. твар.

Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

•••

Васковая спеласць гл. спеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчарбіць.

2. у знач. прым. Са шчарбінамі на лязе (пра нож, сякеру і пад.). Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку. М. Стральцоў. // З пашкоджанай паверхняй чаго‑н., з выламаным краем. За мостам відаць былі сляды вайны: руіны нейкай царквы, вышчарбленая сцяна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ні, ‑яя, ‑яе.

Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга даміж блакітным і фіялетавым. Сіняе неба ўсе сонцам заліта. Колас. Сіні змрок пасоўваўся з паплавоў. Чорны. Сіняя маланка ўзрэзала дажджавую муць. Самуйлёнак. Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора. Купала. Сінія вочкі на месяц глядзяць. Грамыка. // Які мае адценне гэтага колеру (пра твар і скуру чалавека). Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Тварык яго быў сіні, жаўтлявы. Шамякін. Губы ў нас былі сінія, а зубы дробненька ляскалі — гэта ад вады і холаду. Адамчык.

•••

Сіні камень гл. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)