неасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.
Разм. Адсутнасць або недастатковасць асцярожнасці. Загінуў Сцяпан Жарыкаў праз сваю залішнюю бестурботнасць, неасцярогу. Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́ксан, ‑а, м.
Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце. Асіпенка.
[Англ. klaxon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.
2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.
3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)