жа́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пасудзіна для ўтрымання паддоследных жаб у лабараторыях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́бнік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. жа́бнік
Р. жа́бніку
Д. жа́бніку
В. жа́бнік
Т. жа́бнікам
М. жа́бніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́бнік

‘пасудзіна для захоўвання жаб’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жа́бнік жа́бнікі
Р. жа́бніка жа́бнікаў
Д. жа́бніку жа́бнікам
В. жа́бнік жа́бнікі
Т. жа́бнікам жа́бнікамі
М. жа́бніку жа́бніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́бнік I м. лягуша́тник

жа́бнік II, -ку м., бот. водокра́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́бнік ​1, ‑а, м.

Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).

жа́бнік ​2, ‑у, м.

Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́бнік 1 ’пасудзіна для захоўвання жаб’ (ТСБМ). Ад жа́ба 1, відаць, праз прым. жабн‑ы з суф. ‑ік (*жабнае месца).

Жа́бнік 2 ’расліна Hydrocharis L. (парэз), водарасць, якая свабодна плавае’. Відаць, ад жа́ба 1 паводле суіснавання ў вадаёме або іншых прыкмет. Выкарыстоўваецца і як назва іншых раслін (параўн. рус. дыял. жабник ’Filago L. Ranunculus ficaria L., Menyanthes trifoliata L.’ і інш., укр. жабник ’Filago L.’).

Жа́бнік 3 ’від шчупака’ (навагр., Жыв. сл., 9). Ад жа́ба 1, паводле таго, што гэты від паядае жаб. Параўн. рус. дыял. жабник ’журавель’ (СРНГ), укр. жабоїд ’бусел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лягуша́тник жа́бнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

водокра́с бот. жа́бнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́бнікавыя, ‑ых.

Сямейства вадзяных свабодна плаваючых шматгадовых раслін, да якіх адносіцца жабнік і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парэ́з ’разок, Słratiotes L.’ (Інстр. III), ’жабнік, парэз, Hydrocharis L.’ (Кіс.), ’парэз’ (Бяльк.). Рус. поріз ’Słratiotes L.’ Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад парэзаць < рээаць. Расліна названа паводле рэжучых уласцівасцей лісцяў. Параўн. яшчэ чэш. lezan (вытворнае па рускаму ўзору); славац. rezaoka ’расліна Słratiotes’ (гл. Махэк, Jména rostl., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)