дэфіцы́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэфіцы́т
Р. дэфіцы́ту
Д. дэфіцы́ту
В. дэфіцы́т
Т. дэфіцы́там
М. дэфіцы́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэфіцы́т, -у, М -цы́це, м.

1. Перавышэнне расходаў над даходамі.

Павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту.

2. Недахоп чаго-н., нястача ў чым-н.

Гэтыя тавары цяпер у дэфіцыце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіцы́т, -ту м. дефици́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфіцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Бюджэтны дэфіцыт.

2. Недахоп чаго‑н., нястача ў чым‑н. Дэфіцыт тавараў. Дэфіцыт у паліве. □ Да хлопца пацягнуліся з капшукамі партызаны. Папера была яшчэ большым дэфіцытам, чым тытунь. Шахавец.

[Ад лац. deficit — нестае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дефици́т дэфіцы́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфіцы́тны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.); стратны.

Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе попыту; недастатковы ў колькасных адносінах.

Дэфіцытныя тавары.

|| наз. дэфіцы́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пахватное ’дэфіцыт’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да пахвата́ць ’пахапаць’ < хватаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обва́льный абва́льны;

обва́льный дефици́т абва́льны дэфіцы́т;

обва́льная престу́пность абва́льная злачы́ннасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)