дэтэкты́ў, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
1. Спецыяліст па расследаванні крымінальных злачынстваў, агент вышукной паліцыі.
2. Літаратурны твор або кінафільм, у якіх адлюстроўваецца раскрыццё таямніц, звязаных звычайна з забойствам.
|| прым. дэтэкты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Д. раман.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэтэкты́ў
‘літаратурны твор’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дэтэкты́ў |
дэтэкты́вы |
| Р. |
дэтэкты́ва |
дэтэкты́ваў |
| Д. |
дэтэкты́ву |
дэтэкты́вам |
| В. |
дэтэкты́ў |
дэтэкты́вы |
| Т. |
дэтэкты́вам |
дэтэкты́вамі |
| М. |
дэтэкты́ве |
дэтэкты́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дэтэкты́ў
‘агент’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дэтэкты́ў |
дэтэкты́вы |
| Р. |
дэтэкты́ва |
дэтэкты́ваў |
| Д. |
дэтэкты́ву |
дэтэкты́вам |
| В. |
дэтэкты́ва |
дэтэкты́ваў |
| Т. |
дэтэкты́вам |
дэтэкты́вамі |
| М. |
дэтэкты́ве |
дэтэкты́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дэтэкты́ў, -ты́ва м. детекти́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэтэкты́ў, ‑тыва, м.
1. Шпік, агент вышукной паліцыі (у капіталістычных краінах).
2. Літаратурны твор або кінафільм, прысвечаны раскрыццю таямніц, звычайна звязаных са злачынствам. Заняты кожны сваім пасажыры. Хто дэтэктывам, хто — булкай з сырам. Барадулін.
[Англ. detective.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
детекти́в дэтэкты́ў, -ты́ва м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)