дэталё́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
дэталё́ва - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэталёва нареч. дета́льно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дета́льно нареч. дэталёва; (подробно) падрабя́зна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Ускапаць нанава.

П. бульбянішча.

2. Падзяліць што-н. ровам, канавай упоперак.

П. дарогу.

3. перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзець, перабраць паперы, рэчы і пад.

Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.

|| незак. перако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Капаючы, раскідаць, разрыць што-н.

Р. снег.

Р. курган.

2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым-н.; знайсці.

Р. цікавыя матэрыялы ў архіве.

|| незак. раско́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раско́пванне, -я, н. і раско́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк. // На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пайсткомдэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус. точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. у чым. Рыцца, капаючы.

К. ў градках.

К. ў пяску.

2. перан., у чым. Залішне старанна, дэталёва аналізаваць, абдумваць што-н., унікаць у што-н.

К. ў душы.

3. з чым і без дап. Марудзіць, павольна рабіць якую-н. справу.

К. з перакладваннем кніг.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паддавацца капанню.

Пасля дажджу зямля лягчэй капаецца.

|| зак. закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 3 знач.).

|| наз. капа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дуча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуча́й ’тс’. Запазычанне з польск. duczaj ’тс’ (а гэта з італ. doccia ’водаправодная труба, жолаб’). Падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Фасмера, 1, 556; вельмі дэталёва Слаўскі, 1, 176. Іначай аб паходжанні польск. слова Брукнер, 102 (лічыць слав. словам; непераканаўча). Параўн. ду́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)