дэпрэ́сія, -і, ж.

1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан чалавека.

Неўратычная д.

2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

Эканамічная д.

|| прым. дэпрэсі́ўны, -ая, -ае; наз. дэпрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпрэ́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэпрэ́сія
Р. дэпрэ́сіі
Д. дэпрэ́сіі
В. дэпрэ́сію
Т. дэпрэ́сіяй
дэпрэ́сіяю
М. дэпрэ́сіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэпрэ́сія ж. депре́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпрэ́сія, ‑і, ж.

1. Заняпад, застой гаспадаркі ў капіталістычнай краіне. Эканамічная дэпрэсія.

2. Хваравіта прыгнечаны душэўны стан чалавека.

[Ад лац. depressio — прыгнечанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інцу́хт-дэпрэ́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. інцу́хт-дэпрэ́сія
Р. інцу́хт-дэпрэ́сіі
Д. інцу́хт-дэпрэ́сіі
В. інцу́хт-дэпрэ́сію
Т. інцу́хт-дэпрэ́сіяй
інцу́хт-дэпрэ́сіяю
М. інцу́хт-дэпрэ́сіі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

депре́ссия дэпрэ́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Меланхолія ’сумны настрой, туга’ (ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), з рус. меланхолия. Аднак параўн. яшчэ ст.-бел. мелянколия, мэлянколия, меленколия ’тс’, якія са ст.-польск. melankolija ’чорная жоўць’ (Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48; Булыка, Лекс. запазыч., 136), запазычанага з с.-лац. melancholia < ст.-грэч. μελαγχολίαдэпрэсія, пакуты ад чорнай жоўці’ — меркавалася, што сум, туга ўзнікалі ад чорнай жоўці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)