дэка́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дэка́да дэка́ды
Р. дэка́ды дэка́д
Д. дэка́дзе дэка́дам
В. дэка́ду дэка́ды
Т. дэка́дай
дэка́даю
дэка́дамі
М. дэка́дзе дэка́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкады (у 1 знач.). У дэкадны тэрмін. // Разлічаны на дэкаду. Дэкадны план.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка. Першая дэкада верасня. □ Некаторыя цэхі, стараючыся знішчыць прарыў, адмовіліся адзінагалосна на дзве дэкады ад выхадных дзён. Чорны.

2. Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве. Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Дэкада дзіцячай кнігі.

[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)