дэзерці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Учыніць (учыняць) дэзерцірства.

Д. са сваёй часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзерці́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэзерці́рую дэзерці́руем
2-я ас. дэзерці́руеш дэзерці́руеце
3-я ас. дэзерці́руе дэзерці́руюць
Прошлы час
м. дэзерці́раваў дэзерці́равалі
ж. дэзерці́равала
н. дэзерці́равала
Загадны лад
2-я ас. дэзерці́руй дэзерці́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэзерці́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэзерці́раваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дэзерці́рую дэзерці́руем
2-я ас. дэзерці́руеш дэзерці́руеце
3-я ас. дэзерці́руе дэзерці́руюць
Прошлы час
м. дэзерці́раваў дэзерці́равалі
ж. дэзерці́равала
н. дэзерці́равала
Загадны лад
2-я ас. дэзерці́руй дэзерці́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час дэзерці́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэзерці́раваць сов. и несов. дезерти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэзерці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Ухіліцца (ухіляцца) ад воінскага абавязку, зрабіць (рабіць) дэзерцірства. Разведка, высланая ў лес, не вярнулася. Ці яна заблудзіла ў лесе, ці папала ў партызанскую засаду, ці проста дэзерціравала — асталося невядомым. Колас. Дэзерціраваць — гэта азначае ухіліцца ад воінскай павіннасць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дезерти́ровать сов. и несов. дэзерці́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яхі́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан яхіднага. — Можна і зусім уцячы, — мякка, з яхіднасцю параіў Собаль, — дэзерціраваць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэзерці́р ’дэзерцір’ (БРС). Рус. дезерти́р, укр. дезерти́р. Першакрыніцай з’яўляецца франц. déserteur, якое, магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Deserteur было запазычана рус. мовай ужо ў XVII ст. Таксама з франц. déserter (пры пасрэдніцтве ням. desertieren) узяты бел. дэзерці́раваць, рус. дезерти́ровать, укр. дезерти́рувати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)