дэвальва́цыя, -і, ж. (спец.).

Афіцыйнае змяншэнне залатога ўтрымання грашовай адзінкі, а таксама зніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да валюты іншай краіны.

|| прым. дэвальвацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэвальва́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэвальва́цыя
Р. дэвальва́цыі
Д. дэвальва́цыі
В. дэвальва́цыю
Т. дэвальва́цыяй
дэвальва́цыяю
М. дэвальва́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэвальва́цыя ж., эк. девальва́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэвальва́цыя, ‑і, ж.

Афіцыйнае паніжэнне вартасці грашовых адзінак у капіталістычных краінах.

[Ням. Devalvation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

девальва́ция эк. дэвальва́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)