дэбатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

Д. пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбатава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэбату́ю дэбату́ем
2-я ас. дэбату́еш дэбату́еце
3-я ас. дэбату́е дэбату́юць
Прошлы час
м. дэбатава́ў дэбатава́лі
ж. дэбатава́ла
н. дэбатава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэбату́й дэбату́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэбату́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэбатава́ць несов. дебати́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэбатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што‑н., весці дэбаты. Дэбатаваць пытанне. Дэбатаваць доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дебати́ровать несов. дэбатава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэбатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дэбатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадэбатава́ць

‘скончыць дэбатаваць, пэўны час падэбатаваць; абмеркаваць што-небудзь спрэчнае (прадэбатаваць пытанне)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадэбату́ю прадэбату́ем
2-я ас. прадэбату́еш прадэбату́еце
3-я ас. прадэбату́е прадэбату́юць
Прошлы час
м. прадэбатава́ў прадэбатава́лі
ж. прадэбатава́ла
н. прадэбатава́ла
Загадны лад
2-я ас. прадэбату́й прадэбату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прадэбатава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дэба́ты ’дэбаты’ (БРС). Рус. де́баты, укр. деба́ти ’тс’. У рус. мове запазычанне з англ. мовы (англ. debate). Бел. і ўкр. словы, відаць, узяты непасрэдна з рус. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 33. Дзеяслоў дэбатава́ць, укр. дебатува́ти < рус. дебати́ровать (< ням. debattieren; магчыма і франц. крыніца; Шанскі, там жа, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)