дыягра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыягра́ма дыягра́мы
Р. дыягра́мы дыягра́м
Д. дыягра́ме дыягра́мам
В. дыягра́му дыягра́мы
Т. дыягра́май
дыягра́маю
дыягра́мамі
М. дыягра́ме дыягра́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блок-дыягра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. блок-дыягра́ма блок-дыягра́мы
Р. блок-дыягра́мы блок-дыягра́м
Д. блок-дыягра́ме блок-дыягра́мам
В. блок-дыягра́му блок-дыягра́мы
Т. блок-дыягра́май
блок-дыягра́маю
блок-дыягра́мамі
М. блок-дыягра́ме блок-дыягра́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

картадыягра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Карта, на якой у выглядзе дыяграмы паказаны статыстычныя даныя, якія адносяцца да пэўнай тэрыторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Фатаграфічная здымка. Аб’ектыў апарата накіраваны на шырокі экран, да якога прымацаваны фатаграфіі, малюнкі, дыяграмы. Ідзе фотаздымка. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. Музыкальны талент. □ Канечне, звычайнаму чалавеку столькі ведаць немагчыма, тут патрэбен талент, а талент даецца чамусьці не кожнаму. Васілёнак. Сутнасць яго [Багдановіча] заключаецца ў тым, што талент дасягае вяршыні мастацтва іптэнсіўнай працай і сардэчнай самаадданасцю раз абранаму ідэалу паэзіі. Майхровіч. // Здольнасць, уменне. — Так, так, — сказаў Сухавараў, — на гэта трэба мець асаблівы талент. — У пана Лабановіча і ёсць гэты асаблівы талент, — прамовіла Ядвіся. Колас. // Разм. Занятак. У канцы імперыялістычнай вайны Вэня Шпулькевіч знайшоў сабе талент: ён ад’ехаў з Мінска кіламетраў за сто і там астаўся на службу. Чорны.

2. ‑а. Чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі. Маладыя таленты. □ [Валодзя:] — Стась — талент, ён выдатны мастак. Усе партрэты, усе лозунгі, усе плакаты, карціны і дыяграмы — усё гэта зроблена ім.. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)