ды́хавіца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ды́хавіца
Р. ды́хавіцы
Д. ды́хавіцы
В. ды́хавіцу
Т. ды́хавіцай
ды́хавіцаю
М. ды́хавіцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́хавіца, -ы, ж.

1. Цяжкае дыханне пры захворванні бронхаў.

Пакутаваць дыхавіцай.

2. Народная назва хваробы лёгкіх у коней і іншых жывёл.

Нагнаць дыхавіцу каню.

|| прым. ды́хавічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́хавіца ж.

1. оды́шка;

2. спец. (у лошади) запа́л м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ды́хавіца, ‑ы, ж.

1. Частае і цяжкае дыханне пры захворванні бронхаў; задышка. Пакутаваць дыхавіцай. □ [Нупрэй:] Добрыя вы хлопцы, з вамі хоць пагаварыць можна. А нашы бегаюць, спяшаюцца, таго і глядзі дыхавіцу нагоняць. Губарэвіч. Іван зірнуў на Джулію — на яе рухавым, яшчэ з адзнакамі сну тварыку відаць была вялікая стомленасць, дзяўчына ледзьве не захліпалася ад дыхавіцы. Быкаў.

2. Упадзіна ў ніжняй пярэдняй частцы грудной клеткі. [Юрыя] білі, не разбіраючы куды — у жывот, пад дыхавіцу, тапталі ботамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ды́хавіцадыхавіца (у людзей, коней)’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Паходзіць з прасл. *dyxavica ’тс’ (ад дзеяслова *dyxati): ст.-рус. дыхавица, укр. дихави́ця, польск. dychawica, чэш. dýchavice, серб.-харв. ди́хавица і г. д. Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 199–200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Учашчанае і цяжкае дыханне; дыхавіца.

Пакутаваць ад задышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́жачка¹, -і, ДМ -чцы, ж.

Тое, што і дыхавіца (у 2 знач.).

У выразе: пад лыжачку (ударыць, папасці і пад.) — у ніжнюю частку грудзей.

Пад лыжачкай смокча — есці хочацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́лII м., вет. (у лошадей) ды́хавіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оды́шка зады́шка, -кі ж.; (болезнь) дыхаві́ца, -цы ж.;

страда́ть оды́шкой му́чыцца зады́шкай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сапа́нядыхавіца’, ’дыханне’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. sapanie ’сапенне’ (там жа, 4, 365).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)