дыста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыста́нцыя дыста́нцыі
Р. дыста́нцыі дыста́нцый
Д. дыста́нцыі дыста́нцыям
В. дыста́нцыю дыста́нцыі
Т. дыста́нцыяй
дыста́нцыяю
дыста́нцыямі
М. дыста́нцыі дыста́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н.

Забег на кароткую дыстанцыю.

Сысці з дыстанцыі.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасэйнага або воднага пуці.

Начальнік дыстанцыі.

|| прым. дыстанцы́йны, -ая, -ае.

Дыстанцыйнае кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыста́нцыя ж., в разн. знач. диста́нция;

○ сысці́ з ~цыі — спорт. сойти́ с диста́нции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыста́нцыя, ‑і, ж.

1. Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі. Колас. // Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю. Краўчанка.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі. Васілёнак.

[Лац. distantia.]

•••

Сысці з дыстанцыі гл. сысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

диста́нция дыста́нцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаметро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

У спорце: дыстанцыя ў сто метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохвярсто́вы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў тры вярсты.

Трохвярстовая дыстанцыя.

2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі.

Трохвярстовая карта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́лам, -а, м.

Від спорту — скарасны спуск на лыжах з гары па зададзеным складаным маршруце.

Займацца слаламам.

|| прым. сла́ламны, -ая, -ае.

Слаламная дыстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцісо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Дыстанцыя ў 500 м.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стометро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Дыстанцыя ў сто метраў у спартыўных спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)