дыску́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Спрэчкі, абмеркаванне якога-н. пытання на сходзе, у друку.

Навуковая д.

|| прым. дыскусі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыску́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыску́сія дыску́сіі
Р. дыску́сіі дыску́сій
Д. дыску́сіі дыску́сіям
В. дыску́сію дыску́сіі
Т. дыску́сіяй
дыску́сіяю
дыску́сіямі
М. дыску́сіі дыску́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыску́сія ж. диску́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыску́сія, ‑і, ж.

Свабоднае публічнае абмеркаванне якога‑н. спрэчнага пытання. Распачаць дыскусію. Уступаць у дыскусію. □ Былі спрэчкі і дыспуты, былі ваяўнічыя выступленні ў шматлікіх дыскусіях, на канферэнцыях, сходах. Звонак. // перан. Разм. Спрэчка некалькіх субяседнікаў па якіх‑н. прыватных пытаннях. Не так ужо і кепска жыць на свеце, як гэта здавалася яму ў часе нуднай дыскусіі з жонкай. Лынькоў.

[Ад лац. discussio — даследаванне, абмеркаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыску́сія ’дыскусія’ (БРС). Рус. диску́ссия, укр. диску́сія. Лічыцца запазычаннем з франц. discussion ’абмеркаванне, дыскусія’ (< лац.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 131. Але бел. дыскуці́раваць узята прама з рус. дискути́ровать (< ням. diskutieren < лац.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анла́йн-дыску́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. анла́йн-дыску́сія анла́йн-дыску́сіі
Р. анла́йн-дыску́сіі анла́йн-дыску́сій
Д. анла́йн-дыску́сіі анла́йн-дыску́сіям
В. анла́йн-дыску́сію анла́йн-дыску́сіі
Т. анла́йн-дыску́сіяй
анла́йн-дыску́сіяю
анла́йн-дыску́сіямі
М. анла́йн-дыску́сіі анла́йн-дыску́сіях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

диску́ссия дыску́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыскусі́йны, -ая, -ае.

1. гл. дыскусія.

2. Няпэўны, які выклікае сумненне, спрэчны.

Дыскусійнае рашэнне.

|| наз. дыскусі́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадз’е́здаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад з’ездам, папярэднічае з’езду. Перадз’ездаўская дыскусія. Перадз’ездаўскія дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі бакоў. Многабаковая прызма.

2. Звязаны з некалькімі зацікаўленымі бакамі, з многімі ўдзельнікамі. Многабаковы дагавор.

3. Які адрозніваецца разнастайнасцю; рознабаковы. Дыскусія насіла многабаковы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)