дыз..., прыстаўка (гл. дыс...).

Ужываецца замест «дыс...» перад галоснымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыз... (гл. дыс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «дыс...» перад галоснымі, напр.: дызартрыя, дызасацыяцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыс... (а таксама дыз...), прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. парушэння, адсутнасці або процілегласці, напр.: дысгарманіраваць, дыскваліфікаваць, дыскамфорт, дыслакацыя, дысфункцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыс... (а таксама дыз...), прыстаўка.

Абазначае парушэнне, разлад, страту чаго‑н.; адпавядае па значэнню прыстаўкам «раз...», «не...», напрыклад: дысгармонія, дыскваліфікацыя, дыслакацыя.

[Лац. dis..., грэч. dys...]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)