дуэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. дуэ́ль дуэ́лі
Р. дуэ́лі дуэ́лей
дуэ́ляў
Д. дуэ́лі дуэ́лям
В. дуэ́ль дуэ́лі
Т. дуэ́ллю дуэ́лямі
М. дуэ́лі дуэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.

Выклікаць на д.

Забіты на дуэлі.

2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

Шахматная д.

Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуэ́ль ж., прям., перен. дуэ́ль; поеди́нок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуэ́ль прям., перен. дуэ́ль, -лі ж.;

дра́ться на дуэ́ли бі́цца (страля́цца) на дуэ́лі;

ша́хматная дуэ́ль ша́хматная дуэ́ль;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуэ́ль, ‑і, ж.

1. Паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі на зараней вызначаных умовах. Выклікаць на дуэль. Дуэль на шпагах.

2. перан. Змаганне двух якіх‑н. бакоў. Бесперастанку біла іх артылерыя, ведучы дуэль з нашай. Шамякін.

[Фр. duel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дуэ́льдуэль’ (БРС). Рус. дуэ́ль, укр. дуе́ль. Паводле Фасмера, 1, 557 (так і Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 220), з ням. Duell (< лац.) або прама з лац. duellum ’тс’. Дуэля́нт ’дуэлянт’ (БРС), відавочна, з рус. дуэля́нт ’тс’ (якое, паводле Шанскага, там жа, з ням. Duellant); дуэлі́ст ’тс’ (БРС) з рус. дуэли́ст ’тс’ (а гэта з франц. duelliste; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поеди́нок м., прям., перен. паяды́нак, -нку м.; (дуэль) дуэ́ль, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дуэля́нт. Гл. дуэ́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуэлі́ст. Гл. дуэ́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паяды́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Дуэль; узброеная барацьба двух праціўнікаў у прысутнасці секундантаў як спосаб абароны ўласнай годнасці (уст.).

Выклікаць каго-н. на п.

2. Наогул барацьба двух праціўнікаў.

Спартыўны п.

Слоўны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)