душ, -а і -у, м.

1. -а. Прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады.

Мыцца пад душам.

2. -у. Сама працэдура аблівання такой прыладай.

Прыняць д.

|| прым. душавы́, -а́я, -о́е.

Д. павільён.

Душавая кабіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́ш

‘працэдура’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ду́ш
Р. ду́шу
Д. ду́шу
В. ду́ш
Т. ду́шам
М. ду́шы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́ш

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ду́ш ду́шы
Р. ду́ша ду́шаў
Д. ду́шу ду́шам
В. ду́ш ду́шы
Т. ду́шам ду́шамі
М. ду́шы ду́шах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

душ душ, род. ду́ша, (процедура) ду́шу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душ (род. ду́ша, (процедура) ду́шу) м. душ;

хало́дны д. — холо́дный душ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душ, ‑а, м.

1. Прылада для аблівання цела тонкімі вадзянымі струменьчыкамі. Мыцца пад душам.

2. Гігіенічная і водалячэбная працэдура, якая заключаецца ва ўздзеянні на цела струменяў вады. Прыняць душ. Гарачы душ. Халодны душ.

[Фр. douche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Душдуш’ (БРС). Рус. душ, укр. душ ’тс’. Першакрыніцай з’яўляецца франц. douche ’тс’ (< італ. doccia). Фасмер, 1, 556; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

санву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыркуля́рны¹, -ая, -ае (спец.).

Круглы, які мае форму акружнасці.

Цыркулярная піла.

Ц. душ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псіхо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па псіхалогіі.

2. Знаток чалавечай псіхалогіі.

Тонкі п. чалавечых душ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)