духо́ўнасць, -і, ж.

Духоўная, маральная сутнасць чалавека (супрацьлегласць яго фізічнай, цялеснай сутнасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духо́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. духо́ўнасць
Р. духо́ўнасці
Д. духо́ўнасці
В. духо́ўнасць
Т. духо́ўнасцю
М. духо́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

духо́ўнасць ж. духо́вность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць духоўнага (у 1 знач.). У доме Гольдэнвейзераў яшчэ гімназістам Мікалай Шчакаціхін убіраў у сябе атмасферу вялікай духоўнасці і незгасальнай творчасці. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духо́вность уст. духо́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстэ́цтва, ‑а, н.

Кніжн. Тое, што і эстэтызм (у 1 знач.). Як М. Багдановіч ніколі не быў эстэцкім песняром красы, так не ўпадаў у эстэцтва і Дубоўка, паглыбляючы духоўнасць нашай паэзіі, уводзячы ў сферу прыгожага абуджаных рэвалюцыяй да паўнаты гарманічнага жыцця людзей. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)