духаве́нства, -а, н., зб.

Служыцелі рэлігійнага культу.

Праваслаўнае д.

Каталіцкае д.

Мусульманскае д.

○

Белае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая не дае зароку строга прытрымлівацца бясшлюбнасці.

Чорнае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая строга прытрымліваецца манаскага зароку не ўступаць у шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духаве́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. духаве́нства
Р. духаве́нства
Д. духаве́нству
В. духаве́нства
Т. духаве́нствам
М. духаве́нстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

духаве́нства ср., собир. духове́нство;

○ бе́лае д. — бе́лое духове́нство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духаве́нства, ‑а, н., зб.

Служыцелі рэлігійнага культу. Праваслаўнае духавенства. Каталіцкае духавенства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Духаве́нства ’духавенства’ (БРС). Запазычанне з рус. духове́нство ’тс’, якое ўзята з польск. мовы (duchowieństwo). У польск. мове гэта з’яўляецца калькай з ням. Geistlichkeit ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 216; падрабязна Вінаградаў, Очерки, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

духове́нство собир. духаве́нства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сута́на, -ы, мн. -ы, -та́н, ж.

Верхняе доўгае адзенне ў каталіцкага духавенства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царкоўнапрыхо́дскі, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў распараджэнні царквы і прыходскага духавенства.

Царкоўнапрыходская школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́фтый, -я, мн. -і, -яў, м.

Асоба вышэйшага мусульманскага духавенства, вучоны-багаслоў, тлумачальнік Карана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́са², -ы, мн. -ы, рас, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)