Трын-дын-ду́лі — прыпеўка: Трын‑дын‑ду́лі, / Сыдыць заяц у цыбулі (іван., Дзіц. фальклор, 146). Гукаперайманне (імітуе званок?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ду́ля ду́лі
Р. ду́лі ду́ль
Д. ду́лі ду́лям
В. ду́лю ду́лі
Т. ду́ляй
ду́ляю
ду́лямі
М. ду́лі ду́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ду́ю ду́ем
2-я ас. ду́еш ду́еце
3-я ас. ду́е ду́юць
Прошлы час
м. ду́ў ду́лі
ж. ду́ла
н. ду́ла
Загадны лад
2-я ас. ду́й ду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ду́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камаса́цыя, ‑і, ж.

Гіст. Аб’яднаяне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы. На гэтай роўнядзі сям-там тырчалі, як дулі на талерцы, хутары, каторыя яшчэ з часоў сталыпіншчыны, а каторыя — вынік камасацыі. Сабаленка. Пачалася камасацыя, перадзел зямлі. Дуброўскі.

[Ням. Kommassation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ля, ‑і, ж.

1. Летні сорт ігруш з вялікімі і салодкімі пладамі.

2. Плод гэтай ігрушы. На грушы каля ганку Вісяць цяжкія дулі. Калачынскі.

3. Разм. груб. Кукіш, фіга. [Халуста] паказаў Настулі кулак, а яна яму дулю, і гутарка на гэтым кончылася. Чарнышэвіч.

•••

Даць (паднесці, паказаць) дулю гл. даць.

Дулю з’есці гл. з’есці.

Дулю табе (яму, ім і пад.) пад нос — лаянкавы выраз для катэгарычнага аднаўлення або нязгоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)