ду́дкі, выкл. (разм.).

Вокліч, які азначае адмаўленне ад чаго-н., нязгоду з чым-н.

Не, брат, д.!

Не ўгаворыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дудкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дудкі́
Р. Дудко́ў
Д. Дудка́м
В. Дудкі́
Т. Дудка́мі
М. Дудка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ду́дкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ду́дкі
Р. Ду́дак
Ду́дкаў
Д. Ду́дкам
В. Ду́дкі
Т. Ду́дкамі
М. Ду́дках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ду́дкі

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ду́дкі межд. прост. ду́дки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́дкі, выкл.

Разм. Служыць для адмаўлення чаго‑н., адказу ад чаго‑н. [Гарлахвацкі:] Дудкі, грамадзянін Зёлкін! Нідзе ты ад нас не схаваешся! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́дкі! выклічнік (БРС). Запазычанне з рус. ду́дки! ’тс’. Рус. слова (упершыню адзначаецца ў 1834 г.) паходзіць ад ду́дка ’дудка’ (параўн. пустую сярэдзіну дудкі). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ду́дка ду́дкі
Р. ду́дкі ду́дак
Д. ду́дцы ду́дкам
В. ду́дку ду́дкі
Т. ду́дкай
ду́дкаю
ду́дкамі
М. ду́дцы ду́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ду́дки межд., прост. ду́дкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ду́дка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ду́дка
Р. Ду́дкі
Д. Ду́дцы
В. Ду́дку
Т. Ду́дкай
Ду́дкаю
М. Ду́дцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)