дрэсірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго (што).

1. Прывучаць жывёл да выканання якіх-н. дзеянняў.

Д. тыграў.

Д. сабак.

2. перан. Прывучаць да строгай дысцыпліны; муштраваць (у 1 знач.).

|| зак. вы́дрэсіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. дрэсіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэсірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дрэсіру́ю дрэсіру́ем
2-я ас. дрэсіру́еш дрэсіру́еце
3-я ас. дрэсіру́е дрэсіру́юць
Прошлы час
м. дрэсірава́ў дрэсірава́лі
ж. дрэсірава́ла
н. дрэсірава́ла
Загадны лад
2-я ас. дрэсіру́й дрэсіру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дрэсіру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрэсірава́ць несов. дрессировать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэсірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Вучыць (жывёл) выконваць пэўныя дзеянні. Дрэсіраваць сабак. Дрэсіраваць галубоў. // перан. Разм. Прывучаць да строгай дысцыпліны; муштраваць.

[Ад фр. dresser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрэсірава́цьдрэсіраваць’ (БРС). Рус. дрессирова́ть, укр. дресирува́ти. Паводле Фасмера (1, 538), запазычанне з ням. dressieren (< франц.) або прама з франц. dresser (< італ.). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 191) дапускае толькі запазычанне з франц. крыніцы. Зыходзячы з агульнай сітуацыі, можна меркаваць, што бел. слова, магчыма, узята непасрэдна з рус. мовы, а не з франц. ці ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дрэсіраваць гл. дрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрессирова́ть несов. дрэсірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэсірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэсіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэсірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дрэсіраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў дрэсіроўку; абучаны, вучоны (пра жывёл). Дрэсіраваны сабака. Дрэсіраваны мядзведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)