друка́рскі, -ая, -ае.

Які служыць для друкавання, для друку¹.

Друкарская машына.

Д. цэх.

Д. знак.

|| наз. друка́рства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

друка́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. друка́рскі друка́рская друка́рскае друка́рскія
Р. друка́рскага друка́рскай
друка́рскае
друка́рскага друка́рскіх
Д. друка́рскаму друка́рскай друка́рскаму друка́рскім
В. друка́рскі (неадуш.)
друка́рскага (адуш.)
друка́рскую друка́рскае друка́рскія (неадуш.)
друка́рскіх (адуш.)
Т. друка́рскім друка́рскай
друка́рскаю
друка́рскім друка́рскімі
М. друка́рскім друка́рскай друка́рскім друка́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

друка́рскі печа́тный; типогра́фский; (служащий, предназначенный для печатания книг — ещё) книгопеча́тный;

~кая спра́ва — печа́тное де́ло;

д. стано́к — печа́тный стано́к;

д. знак — типогра́фский знак;

выдава́ць што-не́будзь ~кім спо́сабам — издава́ть что́-л. типогра́фским спо́собом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друка́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да друку ​1 (у 1 знач.). Друкарская справа. // Прызначаны для друкавання. Друкарскі станок. Друкарскі цэх. □ З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

книгопеча́тный друка́рскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

типографи́ческий друка́рскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

типогра́фский друка́рскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нанпарэ́ль, -і, ж. (спец.).

Друкарскі шрыфт, драбнейшы за петыт.

Набраць спасылкі нанпарэллю.

|| прым. нанпарэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́рка

друкарскі набор; матэрыя’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. або́рка або́ркі
Р. або́ркі або́рак
Д. або́рцы або́ркам
В. або́рку або́ркі
Т. або́ркай
або́ркаю
або́ркамі
М. або́рцы або́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

курсі́ў, -сіву, м.

Друкарскі нахілены ўправа шрыфт, падобны да рукапіснага почырку.

Выдзеліць цытату курсівам.

|| прым. курсі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)