друкава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. друкава́нне
Р. друкава́ння
Д. друкава́нню
В. друкава́нне
Т. друкава́ннем
М. друкава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ратапры́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Друкарская машына малога фармату для друкавання малатыражных выданняў з машынапіснага тэксту, а таксама спосаб такога друкавання (афсетны).

|| прым. ратапры́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́скальны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання.

Ц. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

друка́рскі, -ая, -ае.

Які служыць для друкавання, для друку¹.

Друкарская машына.

Д. цэх.

Д. знак.

|| наз. друка́рства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкло́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рата́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Размнажальны апарат для друкавання копій з машынапісу, рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

|| прым. рата́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машы́напіс, -у, м.

Друкаванне на пішучай машынцы, а таксама сам тэкст, атрыманы ў выніку друкавання.

|| прым. машынапі́сны, -ая, -ае.

М. тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хромалітагра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі, а таксама адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.

|| прым. хромалітаграфі́чны, -ая, -ае і хромалітагра́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шклаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да шклаграфіі. Шклаграфічны спосаб друкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хромалітагра́фія, ‑і, ж.

Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі. // Адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і слова літаграфія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)