дро́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе кап’я на кароткім дрэўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дро́цік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дро́цік дро́цікі
Р. дро́ціка дро́цікаў
Д. дро́ціку дро́цікам
В. дро́цік дро́цікі
Т. дро́цікам дро́цікамі
М. дро́ціку дро́ціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дро́цік I м., уменьш. про́волочка

дро́цік II м., ист. дро́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́цік 1, ‑а, м.

Памянш. да дрот; невялікі кавалак тонкага дроту. Застаўшыся адзін, я адразу ж садзіўся за стол і да позняй ночы выбіраў, разводзіў і зноў зводзіў у адно шматлікія арміі лічбаў, ціха перакідваючы іх на дроціках лічыльнікаў. Ракітны.

дро́цік 2, ‑а, м.

Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе невялікага кап’я.

[Грэч. doration — маленькае кап’ё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́цік ’від зброі’ (БРС). Запазычанне з рус. дро́тик ’тс’ (у рус. мове слова вядома з 1682 г.). Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Лічыцца запазычаннем з грэч. δόρυ ’кап’ё’. Іншыя шукаюць іранскую крыніцу; агляд версій у Фасмера, 1, 542. Трубачоў (Дополн., 1, 542) тлумачыць рус. слова з *гротик < гротдроцік’. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́тик (копьё) ист. дро́цік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́волочка ж., уменьш. дро́цік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зніза́ць, зніжу, зніжаш, зніжа; зак., што.

Разм. Нанізваючы на нітку, дроцік і пад., злучыць. Знізаць бісер. // Зрабіць знізваннем, нанізваннем. Знізаць каралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́льца, ‑а, н.

Разм. Памянш.-ласк. да шыла. Камячок зачараваны, Ножкі — дроцік, дзюбка — шыльца... Па свісточку захавана У кожнай пер’інцы і жылцы! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. гл. волас.

2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.

3. Тое, што і варсінка (у 2 знач.; спец.).

На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

Жыццё хворага на валаску.

На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-н. няшчасця).

Быць на валасок ад смерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)