дро́жджы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. дро́жджы
Р. дражджэ́й
Д. дражджа́м
В. дро́жджы
Т. дражджа́мі
М. дражджа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дро́жджы, дражджэ́й.

Род аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, а таксама рэчыва з такіх грыбкоў, якое выклікае браджэнне.

Піўныя д.

Як на дражджах (разм.) — вельмі хутка (расці, паднімацца і пад.).

|| прым. дражджавы́, -а́я, -о́е і дро́жджавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дро́жджы (род. дражджэ́й) ед. нет дро́жжи;

піўны́я д. — пивны́е дро́жжи;

кармавы́я д. — кормовы́е дро́жжи;

як на дражджа́х расці́ — как на дрожжа́х расти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́жджы, дражджэй; адз. няма.

Род аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, якія выклікаюць браджэнне, а таксама рэчыва з такіх грыбоў, якое прымяняецца ў хлебапячэнні, прыгатаванні піва і пад. Піўныя дрожджы. Цеста на дражджах.

•••

Кармавыя дрожджы — каштоўны бялковы корм для сельскагаспадарчай жывёлы, які атрымліваецца вырошчваннем дражджэй на адходах харчовай прамысловасці і іншых прадуктах.

Як на дражджах — вельмі хутка (расці, паднімацца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́жджыдрожджы’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. дро́жжи, ст.-рус. дрожди, укр. дрі́жджі, польск. drożdże, серб.-харв. дро̀жда і г. д. Прасл. *droždža, *droždži, *droždžьje (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 128–129, там і агляд форм.). У аснове ляжыць *drozg‑ (*drozgi̯‑), якое прадстаўлена ў ст.-ісл. dreggдрожджы’, англ. dregs, літ. drãgės і г. д. Агляд літ-ры ў Фасмера, 1, 540; Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дражджавы́ і дро́жджавы гл. дрожджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заква́ска, -і, ДМа́сцы, ж.

Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне (напр. дрожджы).

З. на цеста.

У іх заўсёды добрая з. (перан.: пра рысы характару, закладзеныя выхаваннем, асяроддзем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цукраміцэ́ты, ‑аў.

Сямейства мікраскапічных аднаклетачных грыбоў класа сумчатых; дрожджы.

[Ад цукар і грэч. mykēs — грыб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебапяка́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў. Хлебапякарная прамысловасць. // Прызначаны для выпечкі хлебных вырабаў. Хлебапякарная печ. Хлебапякарныя дрожджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хме́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хмелю (у 1, 2 знач.), уласцівы хмелю. Хмелевы пах. // Прыгатаваны з хмелю, з хмелем. Хмелевыя дрожджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)