До́днік ’світанне’ (Сцяшк.). Утварэнне на базе прыслоўя до́дніка ’на світанні’ (Сцяшк.): < до‑дні‑ка < до дня ’да дня, перад світаннем’ + суфікс ‑ка, які часта ўтварае прыслоўе. Адсюль назоўнік м. р. до́днік (з усячэннем вакалізму суфікса).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́дніка прыслоўе ’на світанні’ (Сцяшк.). Гл. до́днік ’світанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надодніцы ’на світанні’ (Сцяшк. Сл.), надоднік ’да світання’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на (прыназоўнік), назоўнікаў додніца, доднік ’досвітак’ (гл.) у форме дав.-месн. скл. адз. л. (да дзень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)