добраахво́тнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. добраахво́тнасць
Р. добраахво́тнасці
Д. добраахво́тнасці
В. добраахво́тнасць
Т. добраахво́тнасцю
М. добраахво́тнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

добраахво́тнасць ж. доброво́льность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добраахво́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць добраахвотнага, уласная воля як асноўны стымул да дзеяння. Аб’яднанне на прынцыпах добраахвотнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Добраахво́тнасць. Гл. добраахво́тны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

добраахво́тны, -ая, -ае.

1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

Добраахвотная праца.

Д. узнос.

2. Заснаваны на прынцыпе самадзейнасці мас (у 1 знач.).

Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| наз. добраахво́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабраво́льнасць ж., см. добраахво́тнасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доброво́льность добраахво́тнасць, -ці ж., дабраво́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Добраахво́тны ’добраахвотны’ (БРС). Звязана з рус. доброхо́т ’добразычлівец’, доброхо́тный. Хутчэй за ўсё запазычанне з ц.-слав. крыніцы. У рус. мове лічыцца ст.-рус. калькай грэч. εὔνους ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 147). Трубачоў (Эт. сл., 5, 42) адносіць *dobroxъtъ, *dobroxotъ да ліку прасл. лексем. Няпэўна. Сюды адносіцца і добраахво́тнасць, якое або з’яўляецца калькай рус. доброво́льность або самастойным утварэннем ад добраахво́тны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)