дзё́рзкасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дзё́рзкасць |
дзё́рзкасці |
| Р. |
дзё́рзкасці |
дзё́рзкасцей дзё́рзкасцяў |
| Д. |
дзё́рзкасці |
дзё́рзкасцям |
| В. |
дзё́рзкасць |
дзё́рзкасці |
| Т. |
дзё́рзкасцю |
дзё́рзкасцямі |
| М. |
дзё́рзкасці |
дзё́рзкасцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзёрзкасць ж. де́рзость, гру́бость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзёрзкасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць дзёрзкага. Дзёрзкасць паводзін. Дзёрзкасць учынку.
2. Дзёрзкі ўчынак, дзёрзкія словы. Не было тыдня, каб Грачова не знаходзіла прычыны да каго прычапіцца, пагаварыць дзёрзкасцей і накрычацца ўволю. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёрзкі, -ая, -ае.
Непачцівы, грубы, нахабна-задзірлівы.
Д. адказ.
Дзёрзка (прысл.) паводзіць сябе.
|| наз. дзёрзкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грубія́нства, -а, н.
Паводзіны грубіяна; грубасць, дзёрзкасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абра́за, ‑ы, ж.
Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недапушча́льны
1. недопусти́мый; (о поступках — ещё) непозволите́льный, недозволи́тельный;
~ная дзёрзкасць — недопусти́мая де́рзость;
2. нетерпи́мый;
~ныя з’я́вы — нетерпи́мые явле́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Паўзя́цце ’адвага, дзёрзкасць’, паўзяце ’набрацца (смеласці, ахвоты)’, паўзяцца ’хутка набыць навыкі ў рабоце, налажыцца’, ’стаць адважным аж да дзёрзкасці’ (Нас.). Паланізм. Параўн. польск. powziąć ’прыняць, задумаць, намеціць’, ’адчуць (упэўненасць), powzięcie (się) — дзеянне ад powziąć (się). Да ўзяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
де́рзость ж.
1. (непочтительность) дзёрзкасць, -ці ж., гру́басць, -ці ж., грубія́нства, -ва ср.;
2. (смелость) адва́жнасць, -ці ж., сме́ласць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус. нахра́пом ’тс’, укр. нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус. нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр. храп, польск. chrap ’злосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус. нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск. chrapka ’жаданне’, славац. sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін. sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл. *rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)