дзяці́нец, -нцу, м.

Дзіцячая хвароба, якая праяўляецца ў перыядычных прыпадках; радзімец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяці́нец

‘хвароба’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дзяці́нец
Р. дзяці́нцу
Д. дзяці́нцу
В. дзяці́нец
Т. дзяці́нцам
М. дзяці́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяці́нец

‘частка горада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзяці́нец дзяці́нцы
Р. дзяці́нца дзяці́нцаў
Д. дзяці́нцу дзяці́нцам
В. дзяці́нец дзяці́нцы
Т. дзяці́нцам дзяці́нцамі
М. дзяці́нцы дзяці́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяці́нец I, -нца м., ист. дети́нец

дзяці́нец II, -нцу м., см. радзі́мец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяці́нец 1, ‑нца, м.

Цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі; крэмль. Копысь — гэта «драўляны горад Мсціслаўскага ваяводства, абнесены сцяной з вежамі і ўмацаваны драўляным дзяцінцам, размешчаным пасярэдзіне высокага ўзгорка». «Полымя».

дзяці́нец 2, ‑нцу, м.

Хвароба маленькіх дзяцей, якая праяўляецца ў перыядычных прыпадках з сутаргамі і стратай прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дети́нец ист. дзяці́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзядзі́нец, ‑нца, м.

1. Агароджаны пляц, двор пры якой‑н. вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і пад.). Месцам для сходу быў выбраны дзядзінец былой старыцкай царквы. Хадкевіч. За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду У глыбі прасторнага дзядзінца Стаяла збоку ад гасцінца. Колас.

2. Тое, што і дзяцінец ​1. Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў ўмацаваны цэнтр, так званы дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)