дзя́целіна, -ы, ж.

Дзікая канюшына.

Адкасіць дзяцеліны карове.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́целіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дзя́целіна
Р. дзя́целіны
Д. дзя́целіне
В. дзя́целіну
Т. дзя́целінай
дзя́целінаю
М. дзя́целіне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзя́целіна ж. (дикий клевер) ка́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́целіна, ‑ы, ж.

Дзікая канюшына; дзяцельнік. На белай дзяцеліне, што кучаравіцца ля кузні, зумкаюць пчолы. Даніленка. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́цельнік м., см. дзя́целіна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́шкаI ж. (клевер) дзя́целіна, -ны ж., дзя́цельнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́цельнік, ‑у, м.

Тое, што і дзяцеліна. Скуратовіч, бывала, калі пацягне два разы касой у сябе за гумном, то на цэлую ноч накосіць дзяцельніку ўсёй сваёй жывёле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́тлавіна, ‑ы, ж.

Дзяцеліна, дзяцельнік. Трава расла ля самых каляін, густа бялелі галоўкі дзятлавіны, пахла мятай і рамонкамі. Хадкевіч. Пад мордай у каня ляжала зялёная прывялая дзятлавіна, але ён не еў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пражалотдзяцеліна горная, Trifolium montanum L.’ (гродз., Кіс.). З польск. przelot ’расліна пералёт, Anthyllis L.?. Гл. пералёт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пржалётнікдзяцеліна горная, Trifolium montanum L.’ (гродз., Кіс.). Запазычана, відаць, вусным шляхам з гіпертрафічнай транслітэрацыяй з польск. дыял. przelot ’расліна пералёт, Anthyllis L.’. Далей гл. пералётнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)